Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» у межах праграмы выхаднога дня адправіліся ў вандроўку.
Навучэнцы пабачылі адзін з маляўнічых куточкаў Гарадзеншчыны − мястэчка Парэчча, дзе наведалі Музей беларускай чыгункі, прайшліся Мядовым шляхам, наведалі праваслаўную царкву і каталіцкі касцёл, помнікі драўлянай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
Падчас наведвання Мядовага шляху ўдзельнікі Летняй школы даведаліся пра гісторыю бортніцтва на Беларусі, пра ўвесь шлях стварэння мёду. Цікавымі аказаліся дэгустацыя розных сартоў мёду, а таксама майстар-клас па стварэнні васковых свечак.
Cення, 7 жніўня, удзельнікі Летняй школы вывучаюць беларускія прымаўкі і фразеалагізмы. Пасля заняткаў слухачы школы наведаюць Гродзенскую абласную бібліятэку імя Я.Ф. Карскага і паслухаюць канцэрт у Лютэранскай кірхе.