Чэмпіянат прайшоў 5 жніўня на Аўгустоўскім канале пад Гродна.
Балотны футбол з кожным летнім сезонам набірае абароты. Сёлета спаборніцтвы сабралі 30 каманд з усёй Гродзенскай вобласці, з іх 8 жаночых, у склад якіх увайшлі нашы купалаўцы.
За каманду горада Масты згуляла студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Крысціна Вайнилович, магістрантка 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Яна Шидловская і студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Лізавета Бабушкина.
У склад каманды горада Ліды ўвайшла студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Паліна Артамонава.
Годна прадставіць каманду горада Шчучын змаглі студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Анастасія Парфіновіч, выпускніца юрыдычнага факультэта Валерыя Харытончык і выпускніца факультэта фізічнай культуры Юлія Карпейчык.
У выніку неабыякай барацьбы прызавыя месцы размяркуюцца наступным чынам:
Першае месца-каманда горада Шчучын.
Другое месца - каманда горада Масты.
Ганарымся нашымі купалаўцамі! Далей-больш!