Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працягваюць працу ў студэнцкіх атрадах.
Больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак факультэта інавацыйных тэхналогій і машынабудавання атрымліваюць незабыўны вопыт работы па сартаванні, тэрмічнай апрацоўцы і ўпакоўцы кансерваванага гарошку.
Сёлета на кансервавым заводзе ў горадзе Гродна студэнты-купалаўцы не толькі працуюць у складзе студэнцкага атрада, але і праходзяць летнюю практыку ў рамках навучальнага працэсу, якая арыентавана на атрыманне дадатковых вытворчых ведаў і ўменняў.
Акрамя таго, студэнты ФІТМ атрымліваюць досвед працы на вытворчасцях горада Гродна, у рамках функцыянавання сэрвіснага атрада ў прыёмнай камісіі па афармленні дакументаў і на сельскагаспадарчых палях падчас уборкі ўраджаю збожжавых.
Студатрад-гэта новыя знаёмствы і верныя сябры, а таксама мноства яркіх эмоцый.
Студэнты юрыдычнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму працуюць у сэрвісным атрадзе «Еўрагандаль» імя Паўла Ільіча Жданава ў сетцы магазінаў «Еўраопт». Праца ў дадзеным атрадзе дазваляе, у тым ліку ўдасканальваць навык камунікацыі з людзьмі.
– Студэнцкі атрад дазволіў мне знайсці новых сяброў і паспрабаваць сябе ў зусім новай сферы дзейнасці. Праца мне вельмі спадабалася, так што я засталася яшчэ на адзін месяц. Можна лічыць, што нават атрымала прафесію. Гэта быў вельмі добры вопыт, - падзялілася Анжаліка Фефилатьева, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта, баец сэрвіснага атрада.
Упартая праца нашых студатрадаўцаў не толькі годна аплачваецца, але і адкрывае новыя магчымасці!