Сёння, 15 жніўня, у Мінску пройдзе акцыя для ўдзельнікаў студатрадаўскага руху.
Галоўная ідэя акцыі заключаецца ў тым, што ўдзельнікі студэнцкіх атрадаў імкнуцца паказаць асаблівыя працоўныя дасягненні, а заробленыя грошы пераводзяць на розныя сацыяльныя патрэбы.
Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў паведамляецца, што сёлета сродкі накіруюць на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе рэканструюемых збудаванняў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
А тым часам байцы студэнцкага атрада Купалаўскага ўніверсітэта працягваюць працаваць на базе адпачынку «Прывал» у Гродне. Хлопцы працуюць аніматарамі і наглядчыкамі на атракцыёнах. Праца адказная і патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і творчага запалу.
Студэнцкі атрад - гэта не толькі магчымасць цікава і з карысцю для сябе правесці час, але і здабыць новыя знаёмствы і верных сяброў, атрымаць добрую зарплату і льготы з боку універсітэта, а таксама гэта ўклад у падтрымку гістарычных каштоўнасцяў.