Ва ўстановы адукацыі Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе прыйдуць працаваць каля 700 маладых спецыялістаў.
Выпускнікі пачнуць працаваць ва ўстановах дашкольнай адукацыі і школах. Па словах начальніка аддзела арганізацыйна – кадравай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяны Валентэйчык, у школы прыйдуць каля 80 настаўнікаў пачатковых класаў, 65 настаўнікаў фізкультуры і здароўя, 63-замежных моў. Чакаецца папаўненне ў шэрагах настаўнікаў матэматыкі, фізікі, беларускай і рускай моў, педагогаў-псіхолагаў, лагапедаў і іншых спецыяльнасцяў.
Найбольшая колькасць маладых педагогаў пачнуць працаваць у Гродне, Лідскім, Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.
Выпускніца факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кацярына Венсковіч расказала аб сваім жаданні хутчэй прыступіць да працы ў Ражанкаўскай сярэдняй школе. Дзяўчына марыла вярнуцца на радзіму. Яна лічыць, што першыя крокі ў прафесію лепш за ўсё рабіць у невялікай школе, дзе не так многа вучняў.
– Працаваць мне хацелася менавіта ў сваім раёне. Я так шмат ведаю пра яго гісторыі і магу ўсім гэтым падзяліцца са сваім вучням. Не раз разважала пра тое, якім трэба быць настаўніку, каб яго разумелі і любілі дзеці. І прыйшла да высновы, што для мяне самае важнае – паважаць вучня і прывіваць яму любоў да прадмета, – падзялілася малады спецыяліст.
Даведачна: на 1 жніўня 2023 года галіна адукацыі Гродзенскай вобласці ўкамплектавана кадрамі на 98,7%.