20 жніўня на кортах сталічнай «Палава-Арэны» вырашыўся лёс галоўных трафеяў Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе 3х3.
Галоўны трафей жаночага чэмпіянату заваявала студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Лізавета Шышлюк, якая гуляла за «Беларусь-Прынёманне».
На другую прыступку п'едэстала падняліся студэнткі 2 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Шэпель і Карына Курстак у складзе каманды «Беларусь-Дзвіна».
Уладальнікам бронзавага медаля стала студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Бярнацкая, якая згуляла за каманду «Беларусь-Нарач».
Дзяўчаты вядуць падрыхтоўку на базах БК «Мінск» і БК «Прынёманне». Галоўны трэнер жаночых зборных-Андрэй Навойчык, трэнер – Валянціна Навойчык.
Варта адзначыць, што на кортах сталічнай «Палава-арэны» за чэмпіёнскі тытул змагаліся ўладальніца сярэбранай узнагароды II гульняў краін СНД Яўгенія Бярнацкая і бронзавых медалёў Ксенія Шэпель і Карына Курстак.
Галоўны прыз «Кубак Мінска. Рыцары мяча» і 1 200 BYN у жанчын заваявала каманда «Беларусь-Прынёманне», за якую гуляла Лізавета Шышлюк.
Сярэбраныя ўзнагароды і сертыфікаты на 800 BYN уручылі дзяўчатам з «Беларусь-Дзвіны»: Карыне Курстак і Ксеніі Шэпель.
Арганізатарамі турніраў з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Установа РЦАП па гульнявых відах спорту «Палац спорту», грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя баскетбола» і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Спорт-фармат» пры падтрымцы партнёраў і спонсараў.