Творчае спаборніцтва было прымеркавана да Дня народнага адзінства.
17 верасня ўся краіна адзначала Дзень народнага адзінства. Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў арганізаваў конкурс, прымеркаваны да гэтай важнай даты. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вышэйшых устаноў адукацыі нашага горада. Купалаўцы таксама далучыліся да творчай ініцыятывы і падзяліліся захапляльнымі здымкамі розных куткоў нашай краіны.
Дзелімся з вамі вынікамі конкурсу "Люблю цябе, мая Беларусь". Лаўрэатамі фотаконкурсу сталі:
Юлія Цынгалёва, студэнтка 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі, у намінацыі "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі", Карына Місцюк, студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, у намінацыях "Мой горад самы лепшы" і "Я беларус і гэтым ганаруся», Ксенія Лупачык, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта, у намінацыі «Зроблена ў Беларусі».
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе! Спадзяемся, што ў наступным годзе ўдзельнікаў стане яшчэ болей.