Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ўяўляе сабой унікальнае спалучэнне спецыяльнасцей, якія, на першы погляд, зусім розныя, аднак яны ўсё дапаўняюць адзін аднаго.
У гэтым годзе вялікая фікітоўская сям'я святкуе 10-гадовы юбілей. За перыяд свайго існавання факультэт шмат дасягнуў дзякуючы стараннай працы студэнтаў і выкладчыку.
У праграме святочнага тыдня інтэлектуальны квіз «#РАЗАМ», адкрыццё выставы «ФІКіТ: 10 гадоў стварэння», інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі» на Кубак дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, майстар-клас па фатаграфіі і многае іншае!
Публікуем афішу, каб вы былі ў курсе святочных падзей на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.
Далучайцеся да святочнай праграмы!