Стаць удзельнікам праекта можна да 20 кастрычніка. Набор слухачоў ажыццяўляецца Штабам працоўных спраў універсітэта і па/РК ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта.
Школа штогод выпускае камандзіраў і камісараў, гатовых узяць на сябе адказнасць за атрад у летні перыяд. Рабяты атрымліваюць важныя навыкі для прадуктыўнай працы ў атрадзе: стрэсаўстойлівасць, лідэрства, уменне хутка рэагаваць на праблемы і знаходзіць выхад з розных сітуацый.
Для ўдзельнікаў будуць арганізаваны майстар-класы і трэнінгі па кіраванні калектывам, лідарстве і камандаўтварэнні.
Усе ўдзельнікі школы пасля навучання атрымаюць сертыфікат і змогуць кіраваць педагагічнымі, сэрвіснымі, вытворчымі, будаўнічымі і сельскагаспадарчымі студэнцкімі атрадамі.
Запісацца ў Школу могуць усе жадаючыя, для гэтага трэба да 20 кастрычніка звярнуцца ў кабінет 308 галоўнага корпуса ўніверсітэта па вуліцы Ажэшкі, 22.
Засталіся пытанні? Тэлефануйце па тэл.8(0152) 39 72 09 або 8(029) 278 95 85.
Стань часткай самага маштабнага моладзевага руху краіны!