Члены СНК «Археалагічны гурток», студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці «Гісторыя», сумесна з вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Аленай Касюк пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Гаршкова .
Мэтай археалагічных пошукаў было выяўленне новых помнікаў, а таксама азнаямленне студэнтаў 1 курса са спецыфікай працы археолага. У выніку праведзеных работ выяўлена чатыры новыя археалагічныя помнікі, якія дазваляюць казаць пра засяленне гэтай тэрыторыі, пачынаючы з фінальнага палеаліту (11-10 тысяч гадоў таму) і да сучаснасці.
Мэтай гуртка з'яўляецца папулярызацыя археалогіі ў студэнцкім асяроддзі, фарміраванне ў студэнтаў цікавасці і патрэбы да навукова-даследчай дзейнасці, навыкаў правядзення самастойных навуковых даследаванняў і прэзентацыі атрыманых вынікаў. Праца ў СНК «Археалагічны гурток» дапамагае развіць творчае мысленне, навуковую самастойнасць.