У фінале праекта прынялі ўдзел больш за 80 прадстаўнікоў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў студэнт юрыдычнага факультэта Курбонаў Бехруз Анвар углі.
Праект купалаўца «OpenDocsUZ» накіраваны на распрацоўку і ўкараненне лічбавага канструктара дакументаў (у фармаце дадатку), які дазваляе спрасціць і паскорыць працэдуру падрыхтоўкі рознай дакументацыі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі праз забеспячэнне адкрытага доступу да вялікай бібліятэкі гатовых электронных форм розных дакументаў з іх аўтаматычным запаўненнем зыходнымі дадзенымі карыстальніка .
Рэалізацыя Міжнароднага маладзёжнага праекта дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «100 ідэй для СНД» прадугледжана Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 1 чэрвеня 2018 года. Рашэнне падпісалі Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан і Рэспубліка Узбекістан.
Праект рэалізуецца ў мэтах развіцця інавацыйнай дзейнасці, актывізацыі навуковага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак у краінах СНД.