У рамках рэспубліканскай акцыі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!», ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 28 кастрычніка адбылося мерапрыемства па пасадцы драўняна-хмызняковай расліннасці ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
Валанцёры факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта з радасцю далучыліся да акцыі, каб зрабіць свой унёсак у стварэнне зялёнага і чыстага асяроддзя. Хлопцы высадзілі кляновую алею ўздоўж вуліцы Баброва.
Мерапрыемствы па пасадцы драўняна-хмызняковай расліннасці маюць вялікае значэнне для нашай краіны. Яны дапамагаюць не толькі палепшыць экалагічную сітуацыю, але і стварыць ўтульную атмасферу, якая садзейнічае здароўю і дабрабыту насельніцтва.