Навуковая бібліятэка правяла цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4».
Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як вучоных, так і ўніверсітэта.
У першы дзень спікерамі семінара выступілі Мікалай Грынько, дырэктар навуковай бібліятэкі, і Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій. Быў разгледжаны шэраг пытанняў, прысвечаных магчымасцям навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы для навуковай і вучэбнай дзейнасці, рэйтынгу і павышэнню ўзроўню навуковага цытавання, рабоце з ЭБС і БД, вядзенню і рэдагаванню аўтарскіх профіляў у навукаметрычных базах даных. Таксама абмеркавалі правілы афармлення зборнікаў для дэпанавання і пытанні студэнцкай навукі.
Спікерам другога дня стала Ірына Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антыплагіят» у Беларусі па навучанні. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя тэмы: “Культура навуковага цытавання. Запазычанні ў навуковых публікацыях», «Кіраванне персанальнымі інфармацыйнымі плынямі ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя».
Былі разгледжаны правамерныя і неправамерныя запазычанні, правілы афармлення цытавання, асаблівыя выпадкі цытавання, прыклады памылковага або некарэктнага ўжывання і афармлення цытат, заснаваныя на тыповых памылках, якія дапускаюцца аўтарамі ў навуковых работах, афармленне спісу выкарыстаных крыніц. Пагаварылі аб кіраванні інфармацыйнымі патокамі, аб рабоце з рознымі лічбавымі інструментамі, якія можна выкарыстоўваць выкладчыкам у навуковай і вучэбнай дзейнасці.