Финал конкурса состоится в четверг, 2 ноября. Победитель представит Alma mater на областном этапе республиканского конкурса «Студент года-2023».
9 купалаўцаў змагаюцца за званне «Студэнт года-2023». Фіналісты ўжо прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, распрацавалі ўласны праект «Маладзёжная ініцыятыва» і паказалі свае навыкі ў аратарскім майстэрстве.
Удзельнікі на этапе конкурсу «Аратарскае майстэрства» прадэманстравалі надзвычайны ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму. У іх выступах чулася пісьменнасць прамовы, добрая праца са слухачамі і ўменне выказаць свае думкі ясна і выразна. Некаторыя ўдзельнікі выкарыстоўвалі тэхнікі візуалізацыі і міміку, каб узмацніць уражанне ад сваіх выступаў.
Але самае галоўнае - гэта эмацыйная насычанасць кожнага выступу. Удзельнікі конкурсу ўзмоцнена працавалі над сваёй энергетыкай і здольнасцю захапіць аўдыторыю, і хочацца адзначыць, што ім гэта ўдалося на ўсе сто працэнтаў.
− Кожны этап конкурсу патрабуе вялікіх намаганняў і сур'ёзнай падрыхтоўкі. Рабяты годна выступілі на бягучым этапе і прыемна здзівілі. Самае цікавае і хвалюючае будзе заўтра, у фінале. Хочацца пажадаць удзельнікам удачы, - падзялілася сябра журы, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта Марта Калеснік.
Заўтра, 2 лістапада 18.00, падчас фінальных выпрабаванняў «Візітная картка» студэнты-купалаўцы раскажуць журы і гледачам аб сваіх захапленнях і дасягненнях, а таксама прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, раскрыюць свае таленты ў творчым спаборніцтве.
Нагадаем, што вы можаце абраць пераможцу ў намінацыі«Студэнт года – АНЛАЙН». Галасаванне завершыцца 2 лістапада ў 17.00.