На кафедры журналістыкі 28 кастрычніка ў фармаце афлайн прайшлі заняткі ў студыі юнага журналіста "Медыя-SТАRt". Гасцямі на занятках сталі журналісты-практыкі, якія падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства.
Перад школьнікамі выступілі Вольга Пранкевіч, рэдактар, карэспандэнт, аўтар праграмы “Крыміналу.NET” Тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна. Плюс», а таксама Карына Місцюк і Іван Стэфановіч, вядучыя маладзёжнага ток-шоу «Ёсць Толк» Тэлерадыёкампаніі «Беларусь 4. Гродна».
Арганізатарамі студыі юнага журналіста "Медыя-STARt" выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і УНВА "Студэнцкі медыяцэнтр".
Формы заняткаў у студыі “Медыя-STARt” – дзве суботы запар заняткі праходзяць у анлайн фармаце на платформе ZOOM, а трэцяя субота – гэта вочныя майстар-класы ў сценах універсітэта. Навучэнцы не толькі рыхтуюцца да ўступнага іспыту “Творчасць” на спецыяльнасць “Журналістыка”, але і прымяраюць будучую прафесію, асвойваюць тэхналогіі падрыхтоўкі журналісцкіх публікацый.
Жадаючае яшчэ могуць далучыцца да заняткаў. Папярэдні запіс па тэлефоне +375295845584, +375445844584 (Вайбер, Тэлеграм). Шукайце нас у сацыяльных сетках: Instagram: @kafedra.journ.