Арганізатарам інтэрактыўнага мерапрыемства выступіла першасная арганізацыя ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта.
У сераду, 1 лістапада 2023 года, у холе галоўнага корпуса ўніверсітэта актывістамі БРСМ і ўдзельнікамі студатрадаўскага руху была арганізавана акцыя «Гэй, першакурснік, прыходзь у студатрад».
Студэнтам першага курса была прадастаўлена магчымасць даведацца аб вакансіях, умовах працы, задаць усе пытанні, якія іх цікавяць, а таксама пакінуць заяўку на працаўладкаванне ў складзе студэнцкіх атрадаў. Актывісты арганізавалі інтэрактыўную зону, дзе кожны ахвочы змог сабраць спілс-карту і пазнаёміцца з атрыбутыкай Беларускіх студэнцкіх атрадаў.
Для даведкі: студэнцкі атрад - гэта дакументальна аформленае аб'яднанне маладых людзей, якія выказалі жаданне ў вольны ад вучобы час ажыццяўляць працоўную дзейнасць.