Масавы забег "GrodnoRunInFest" аб'яднаў усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця. Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Гродзенскага гарвыканкама.
Бегавая ліга, у рамках якой праводзіцца забег "GrodnoRunInFest", падарожнічае па ўсёй Беларусі і самых далёкіх яе кутках. Гродна прыняў заключны старт праекта.
Усе, хто фінішаваў у "GrodnoRunInFest", атрымалі фірмовыя медалі. А бегуны на дзесяць кіламетраў знайшлі ў стартавым пакеце брэндаваную футболку забегу.