На факультэце эканомікі і кіравання ўдзельнікі студэнцкага навуковага таварыства падвялі вынікі года і вызначылі далейшую стратэгію развіцця.
Напярэдадні Новага года прынята падводзіць вынікі года адыходзячага. Так, на факультэце эканомікі і кіравання адбыўся арганізацыйны сход студэнцкага навуковага таварыства, прысвечаны вынікам дзейнасці яго ўдзельнікаў за 2023 год.
Старшыня СНТ факультэта эканомікі і кіравання Геральд Каравацкі, студэнт 3 курса, расказаў, якія праекты ўдалося ўвасобіць за год працы.
Студэнты факультэта эканомікі і кіравання сталі ўдзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Эканоміка і кіраванне XXI стагоддзя", падрыхтавалі 313 артыкулаў па выніках удзелу ў Міжнародных канферэнцыях як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой, прынялі актыўны ўдзел у праекце "Тыдзень бізнесу і інавацый".
Удзельнікамі студэнцкай навуковай супольнасці быў арганізаваны і праведзены эканамічны квіз для студэнтаў і школьнікаў у рамках секцыі "Першы крок у навуку", таксама рабяты правялі онлайн конкурс "Распрацоўка сімволікі СНТ ФЭУ", па выніках якога ад суарганізатара і партнёра факультэта эканомікі і кіравання - ААТ " Белаграпрамбанк» былі ўручаны прызы пераможцам.
Старшыня СНТ адзначыў, што ўся дзейнасць студэнцкага навуковага таварыства накіравана на стварэнне ўмоў для ажыццяўлення дзелавой ініцыятывы студэнтаў, развіцця канкурэнтаздольнай асобы, і для дастойнага прадстаўлення факультэта і ўніверсітэта ў навакольным асяроддзі згодна з стратэгіяй універсітэта.
Прадстаўнікамі СНТ з ліку студэнтаў 2 курса было прапанавана з мэтай павышэння эфектыўнасці працы ў вясновым семестры 2024 г. арганізаваць правядзенне двух мітапаў па тэмах «Сучасныя тэхналогіі графічнага дызайну і іх засваенне» са спікерам Вольгай Пятроўскай і «Родная мова. Improve» са спікерамі Усеваладам Касянчуком і Раманам Гаўрылікам.
У план мерапрыемстваў навуковага таварыства на вясновы семестр 2024 года таксама ўвайшлі наступныя мерапрыемствы: "Вечар прэзентацый", "Science Hack", "Жыць выдатна".