Са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана больш за 745 000 рублёў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама аказанне матэрыяльнай падтрымкі інтэлектуальнаму і творчаму аб'яднанням. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў прысуджаны 25 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў», а пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў - 278 спецыяльных прэмій.
За асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 180 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі.
Акрамя таго, у мэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы аказана матэрыяльная падтрымка пошукаваму клубу «Пунсовыя пагоны» Гомельскага кадэцкага вучылішча і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Соцыум» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.