Навуковая канферэнцыя "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце 22 сакавіка 2024 года.
Арганізатарам канферэнцыі выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Удзел у дыскусіі будзе цікавы ўсім маладым даследчыкам, хто цікавіцца журналістыкай, рэкламай і сувязямі з грамадскасцю, лінгвістыкай, літаратуразнаўствам, сацыялогіяй, гісторыяй, праводзіць даследаванні ў сферы турызму і гасціннасці, інфармацыйнай пісьменнасці, вывучае спецыфіку перакладчыцкай дзейнасці і медыяадукацыі.
Кожны ўдзельнік, які прадставіў на канферэнцыі вынікі сваіх навуковых пошукаў, атрымае сертыфікат. Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў.
Прыём заявак і тэкстаў артыкулаў здзяйсняецца да 1 сакавіка 2024 года. Падрабязную інфармацыю і рэгістрацыйную форму можна знайсці ТУТ.