У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў навучальны семінар, прысвечаны пытанням развіцця міжкультурных кампетэнцый студэнтаў. Мадэратарам абмеркавання выступіла дэкан факультэта псіхалогіі Вольга Мітрафанава.
Семінар ператварыўся ў прастору адкрытага дыялогу, падчас якога адбылося абмеркаванне метадаў навучання эфектыўнай камунікацыі і фармаванні міжкультурнай кампетэнтнасці студэнтаў.
«У нашы дні традыцыйныя сістэмы фармавання камунікатыўнага досведу пазбавіліся сваёй універсальнасці, – падкрэсліла Вольга Мітрафанава. – Узнікла неабходнасць распрацоўкі спецыфічных тэхналогій, прызначаных для навучання канструктыўнаму міжкультурнаму ўзаемадзеянню не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў».
Мадэратар пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з уласнымі навуковымі даследаваннямі ў галіне міжкультурнага ўзаемадзеяння студэнтаў. У якасці прыкладу былі прыведзены вынікі аналізу ўяўленняў студэнтаў-беларусаў і студэнтаў-туркменаў аб якасцях, якія садзейнічаюць і перашкаджаюць узаемаразуменню ў міжкультурным узаемадзеянні.
Абмеркаванне ключавых пытанняў семінара дазволіла сфармуляваць канкрэтныя рэкамендацыі і прапановы. Так, прагучала думка аб неабходнасці правядзення спецыяльных трэнінгаў для выкладчыкаў, накіраваных на вывучэнне міжкультурных адрозненняў у міжасобасных адносінах шляхам прайгравання сітуацый, якія па-рознаму адбываюцца ў розных культурах.
Чарговы семінар праекта «Адкрытае навучанне» адбудзецца 14 сакавіка ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы ў аўдыторыі 334, пачатак а 15:05. Старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Святлана Шушкевіч падзеліцца вопытам выкарыстання тэстаў у якасці інструмента фарміруючага ацэньвання.
Рэфлексія ўдзельнікаў семінара.
«Жывое абмеркаванне і дыялог, розныя меркаванні і адзнакі. Семінар атрымаўся!» Лідзія Сямашка, супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
«Спадабалася адкрытасць мадэратара, гатоўнасць адказаць на пытанні, разам паразважаць». Святлана Ляскевіч, загадчык кафедры замежных моў, кандыдат філалагічных навук.
«Эмацыйна пазнавальны семінар. Прымусіў задумацца, ацаніць сябе і іншых, заняцца пошукам адказаў на няпростыя пытанні». Ларыса Альшэўская, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета адукацыйных тэхналогій педагагічнага факультэта, магістр педагагічных навук.