Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2024 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Дзмітрыю Заерку, старшаму выкладчыку кафедры электратэхнікі і электронікі.
Абарона дысертацыі «Рассеянне электрамагнітных хваляў ЗВЧ-дыяпазону ў складанаструктураваных дыэлектрычных сістэмах» па спецыяльнасці 01.04.03 – радыёфізіка адбылася 8 снежня 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.10 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковы кіраўнік – Юрый Рычкоў, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.