Вядучы супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ГрДУ імя Янкі Купалы ў галіне падаткаабкладання Лідзія Сямашка правяла практыка-арыентаваны семінар для работнікаў Рэспубліканскага даччынага унітарнага прадпрыемства "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт".
Тэма практыка-арыентаванага семінара - «Асноўныя напрамкі падатковай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Тэндэнцыі развіцця заканадаўства ў галіне падаткаабкладання». Семінар арганізаваны кафедрай фінансаў і бухгалтарскага ўліку з мэтай азнаямлення кіруючых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" з асноўнымі напрамкамі падатковай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзеючай падатковай сістэмай, актуальнымі пытаннямі падатковага заканадаўства, арганізацыяй падатковага кантролю ў падатковым заканадаўстве.
Практыка-арыентаваны семінар накіраваны на фарміраванне падатковай культуры ў арганізацыі ў інтарэсах дасягнення фінансавай стабільнасці дзяржавы і гарантавання эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.