Арганізатарам вучэбнай алімпіяды выступае факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта. Завочны этап праходзіць з 14 сакавіка па 14 красавіка 2024 г.
Да ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Мэта правядзення мерапрыемства – стымуляванне вучэбна-пазнавальнай і навукова-даследчай дзейнасці ўдзельнікаў, раскрыццё іх творчых здольнасцей, а таксама прадастаўленне магчымасці прафесійнага самавызначэння і папулярызацыя ведаў у галіне псіхалогіі.
«ПсіLogos» пройдзе ў два этапы. Для ўдзелу ў першым этапе (завочным) неабходна падрыхтаваць навукова-даследчую работу і прадставіць яе па адрасе электроннай пошты: KAF_VOZPEDPS@GRSU.BY да 14.04.2024 г. Другі этап (вочны) пройдзе 27 красавіка 2024 г.
Форма правядзення алімпіяды – завочна-вочная, з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Алімпіяда па псіхалогіі стане своеасаблівай пляцоўкай для абмену вопытам і дэманстрацыі ўзроўню падрыхтоўкі ўдзельнікаў перад экспертамі ў гэтай галіне.
Усе пытанні па працэдуры ўдзелу можна задаць, выкарыстоўваючы электронную пошту арганізацыйнага камітэта або па тэлефоне: +375 152 44 69 50, кантактная асоба – Лілія Мар'янаўна Даўкша.