Абласны міжведамасны семінар па пытаннях ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў прайшоў 20 сакавіка на базе ДУА «Сярэдняя школа №38 ім. Кірылы Тураўскага г. Гродна».
У міжведамасным семінары па пытаннях ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык, ваенныя камісары Гродзенскай вобласці.
Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта прадэманстраваў гасцям выставу зброі, узоры ваеннай формы адзення і навучальны трэнажор «Скат». Курсанты расказалі дзецям аб навучанні на ваенным факультэце і падзяліліся карыснымі лайфхакамі пры выбары спецыялізацыі.
Удзельнікі міжведамаснага семінара падзяліліся вопытам і найлепшымі практыкамі, а таксама прадэманстравалі інавацыйныя распрацоўкі ў галіне ваенна-патрыятычнага выхавання. Былі арганізаваны розныя паказальныя пляцоўкі і выставы.
Ваенна-патрыятычнае выхаванне – гэта неад'емны складнік адукацыйнага працэсу, накіраваны на фарміраванне пачуцця гонару за сваю краіну, павагі да традыцый і культуры, патрыятычнага абавязку і грамадзянскасці.