Па традыцыі на пасяджэнні Савета універсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павіншавала старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Дзмітрыя Заерку з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а старшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяну Парфёнаву з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, творчую ініцыятыву, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці была ўзнагароджана Таццяна Ванькова, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны Вікторыя Коўтун-Кужэль, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі; Віктар Развадоўскі, старшы выкладчык кафедры замежных моў; Вольга Таратута, выкладчык Ваўкавыскага каледжа; Таццяна Шымавалас, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін.
За добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны Ганна Макар, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі; Іна Махнач, вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела навуковай бібліятэкі; Кірыл Пакроўскі, вядучы інжынер-электронік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.