Кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі запрашае прыняць удзел у працы V Міжнароднай навуковай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» 17 мая 2024 года.
Удзельнікі абмяркуюць актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах, развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэнні, крыміналогію ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў. Заяўкі прымаюцца да 10 траўня на электронны адрас: sbornikkrim@grsu.by.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца ў інфармацыйным пісьме.