11 красавіка на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася XXIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі".
Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Інстытут псіхалогіі расійскай акадэміі навук, Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К. Д. Ушынскага», Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт».
Праблемнае поле канферэнцыі: актуальныя праблемы педагагічнай псіхалогіі; актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі; актуальныя праблемы крызіснай псіхалогіі; псіхалогія сям'і; духоўна-маральнае развіццё асобы; актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця.
На пленарным і секцыйным пасяджэннях з навуковымі дакладамі выступілі аспіранты, магістранты і студэнты факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнты і магістранты Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, а таксама студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Па выніках работы канферэнцыі будзе дэпанаваны зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў і змешчаны на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы.