З 8 па 15 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд у рамках круглагадовай спартакіяды 2023/2024.
Удзельнікі з рознай ступенню падрыхтоўкі і вопыту змагаліся за званне лепшай валейбольнай каманды ўніверсітэта. Кожны матч быў напружаным выпрабаваннем як для спартоўцаў, так і для гледачоў, якія перажывалі за кожны розыгрыш і эфектны напад.
Менавіта ў такіх момантах праяўляўся дух саперніцтва і спартыўнага азарту. Каманда інжынернага факультэта заняла 1 месца, сярэбраным прызёрам стала каманда юрыдычнага факультэта, 3 месца ў факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
У намінацыі «Лепшы гулец» адзначыліся наступныя валейбалісты: студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Сяргей Цімошка, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Дзяніс Богдан, студэнт 1 курса інжынернага факультэта Валерый Масальскі, студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Рыбчын.
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!