Купалавец, у ліку дэлегацыі вучоных першага этапа XIII Форуму ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы, наведаў Міжнародную выставу-форум «Расія».
Напярэдадні святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Маскве стартаваў першы этап XIII Форуму ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы, арганізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі, Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках гэтага мерапрыемства 60 маладых вучоных інжынерна-тэхнічнага профілю з розных універсітэтаў Рэспублікі Беларусь наведалі Міжнародную выставу-форум «Расія». Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляў дацэнт кафедры агульнай фізікі Андрэй Лавыш. Маладыя вучоныя прынялі ўдзел у сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыем Мезенцавым, выканаўчым дырэктарам дзяржкарпарацыі «Растэх» Алегам Еўтушэнкам, намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Віктарам Еўтуховым і намеснікам міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Вольгай Пятровай.
Пры наведванні выставы-форуму «Расія» маладыя вучоныя азнаёміліся з экспазіцыяй рэгіёнаў Расіі, наведалі павільёны Мінпрамгандлю Расіі «Зроблена намі», Мінадукнавукі Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».