Мерапрыемства пройдзе на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 23 мая. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Мэтай правядзення канферэнцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі моладзі да дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, стварэнне ўмоў для раскрыцця творчых здольнасцей навучэнцаў у сферы міласэрнасці і гуманнасці.
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Гродзенская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ўстанова адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Удзельнікі канферэнцыі змогуць выступіць з дакладамі па наступных кірунках: «Міжнароднае гуманітарнае права: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця»; «Валанцёрства як феномен сучаснасці: валанцёрскія рухі, праграмы, праблемы прававога рэгулявання»; «Эмблемы Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца: прававое рэгуляванне, выкарыстанне і абарона»; «Асноўныя прынцыпы і этыка Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца: выклікі рэалій сучаснага свету».
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны ў дэпанаваным зборніку электроннай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта і на сайце Беларускага Чырвонага Крыжа. Найлепшыя работы канферэнцыі будуць адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца па спасылцы.