У Купалаўскім універсітэце адбыўся штогадовы конкурс найлепшых студэнцкіх навуковых аб'яднанняў за 2023 год. Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: лепшае студэнцкае навуковае аб'яднанне ў галіне прыродазнаўчых навук і лепшае студэнцкае навуковае аб'яднанне ў галіне сацыягуманітарных навук.
У першай намінацыі на прызавых месцах размясціліся наступныя студэнцкія гурткі: 1 месца – СНК «Распрацоўка гульнявых дадаткаў сродкамі Unity» факультэта матэматыкі і інфарматыкі (навуковы кіраўнік – Наталля Семянчук), 2 месца – СНК «МІКРА-БІГС» факультэта біялогіі і экалогіі (навуковы кіраўнік - Ірына Калеснік), 3 месца - СНК «Hard Skills» інжынернага факультэта (навуковы кіраўнік - Аляксандр Антонаў).
У другой намінацыі прызёрамі сталі наступныя студэнцкія гурткі: 1 месца - СНК кафедры раманна-германскай філалогіі філалагічнага факультэта (навуковы кіраўнік - Святлана Масленікава), 2 месца - СНК «Інавацыйныя праблемы эканомікі і менеджменту» факультэта эканомікі і кіравання (навуковы кіраўнік - Ірына Бычак) , 3 месца - СНК «Тэхналогія стварэння медыятэксту» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (навуковы кіраўнік - Ганна Рыжковіч).
Конкурс не толькі ўзнімае ўзровень канкурэнцыі паміж студэнцкімі навуковымі аб'яднаннямі, але і садзейнічае развіццю навуковага мыслення сярод маладых вучоных.