27 красавіка адбыўся на інжынерным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы абласны этап алімпіяды па вучэбным прадмеце "Чарчэнне", якому папярэднічаў завочны этап, дзе ўдзельнічалі 397 навучэнцаў школ і каледжаў. Па выніках завочнага этапа на абласны этап былі запрошаны 74 навучэнцы ўсёй Гродзенскай вобласці і 15 навучэнцаў каледжаў з горада Гродна, Лідскага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.
Кожны ўдзельнік выконваў два заданне: пабудову трох відаў дэталі і пабудову трох відаў дэталі з разрэзамі і аксанаметрычнай праекцыяй з выразам ¼ часткі.
Пераважная большасць удзельнікаў паспяхова справіліся з заданнем. Лепшыя работы прадэманстравалі навучэнка гімназіі №9 ім. Ф.П. Кірычэнка горада Гродна Вераніка Міткоўская, навучэнка сярэдняй школы № 9 імя Нічыпорчыка горада Ліды Паліна Забела, навучэнцы сярэдняй школы № 11 імя генерала арміі Антонава горада Гродна Цімур Габіс, Ульяна Пугач, Мікіта Лукашэвіч, навучэнцы сярэдняй школы № 35 імя М.А. Волкава горада Гродна Дзіяна Жылінская, Юрый Дамброўскі, навучэнец сярэдняй школы нумар 1 горада Ліда Вадзім Роўба.
Падчас правядзення алімпіяды аргкамітэт і журы адзначылі, што ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў абласнога этапу вышэйшы за леташні, палепшылася якасць выканання чарцяжа.
Абласная алімпіяда "Чарчэнне" традыцыйна арганізоўваецца Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і кафедрай архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў мэтах павышэння прэстыжнасці інжынернай адукацыі, стварэння неабходных умоў для падтрымкі адораных дзяцей і іх прафесійнай арыентацыі.
У адпаведнасці з праграмай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "На вяршыні Алімпу - 30" пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) абласнога этапу алімпіяды па вучэбным прадмеце "Чарчэнне" пасля залічэння ва ўніверсітэт прадастаўляецца штомесячная заахвочвальная даплата да стыпендыі ў памеры на працягу першага семестра навучальнага года (для студэнтаў, залічаных у 2024 годзе для атрымання адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту).