У рамках інфармацыйнай гадзіны студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы азнаёміліся з работай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
7 мая студэнты юрыдычнага факультэта спецыяльнасці "Эканамічнае права" ў рамках інфармацыйнай гадзіны наведалі галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Начальнік упраўлення Алена Юргель азнаёміла рабят з напрамкамі работы, вырашаемымі задачамі і структурай кіравання, звярнула ўвагу студэнтаў на асноўныя напрамкі, у рамках якіх яны ў будучым змогуць працаўладкавацца і набыць прафесію.
Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Юлія Кутузава прадэманстравала студэнтам відэаролік аб рабоце ўпраўлення прымусовага выканання, буднях судовых выканаўцаў і вырашаемых задачах, а таксама правяла экскурсію і расказала, як судовыя выканаўцы рэалізуюць выканаўчыя дзеянні, прывяла статыстычныя даныя, наглядна прадэманстравала матэрыяльна-тэхнічнае. працы судовых выканаўцаў.
Куратар вучэбнай групы - дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірэна Кірвель адзначыла, што дадзенае мерапрыемства дазволіла павысіць узровень ведаў студэнтаў аб функцыях органаў юстыцыі і прафесійных кампетэнцыях судовых выканаўцаў, а таксама атрымаць інфармацыю аб магчымым працаўладкаванні пасля заканчэння ВНУ.