Супрацоўнікі кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій у партнёрстве з «Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам» і Прафесарскім кансультатыўным цэнтрам распрацавалі здымныя аднаразовыя насадкі для апарата гідравакуумаспірацыі лакун паднябенных міндалін, які выкарыстоўваецца ў оталарынгалогіі.
Насадкі, прызначаныя для прамывання і лячэння паднябенных міндалін, забяспечваюць інтэнсіўную кансерватыўную тэрапію, паскараючы працэс лячэння хранічных танзілітаў і скарачаючы верагоднасць рэцыдываў ангіны, мінімізуюць траўматызм і забяспечваюць камфорт пацыента незалежна ад узросту.
Функцыянальныя перавагі насадак заключаюцца ў павышэнні эфектыўнасці лячэння хранічных танзілітаў і скарачэнні часу іх лячэння на 12,4% у параўнанні з традыцыйнымі метадамі. Тэхнічныя - складаюцца ва ўжыванні айчынных палімерных матэрыялаў, дзякуючы чаму атрымоўваецца значна зменшыць іх кошт у параўнанні з замежнымі аналогамі з металу. Эканамічныя - спрыяюць зніжэнню верагоднасці рэцыдываў ангіны ў пацыентаў пасля праходжання лячэння і мінімізацыі іх траўматызму.
Насадкі прайшлі клінічныя выпрабаванні, выраблены вопытныя партыі, атрыманы патэнт Рэспублікі Беларусь на вынаходства і пададзена заяўка на аптымізаваную канструкцыю асадкі. Узоры асадак "Ларвак" паспяхова прайшлі апрабацыю ў медыцынскіх установах горада Гродна, што пацвердзіла высокую сацыяльную эфектыўнасць іх выкарыстання ў лячэбнай практыцы. Меркаваныя рынкі збыту: установы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і краін СНД.