На Рэспубліканскім конкурсе "Шчаслівыя разам", які праходзіць з 16 па 18 мая на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляе сям'я Яўгена Вярбіцкага і Веры Мартынавай.
Удзельнікамі конкурсу сталі 7 сем'яў з розных ВНУ краіны, а Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўляе маладая сям'я магістранткі юрыдычнага факультэта Веры Мартынавай і Яўгена Вярбіцкага.
Конкурс мяркуе насычаную праграму. На працягу трох дзён удзельнікі павінны прайсці спартыўную квэст-гульню, конкурс «Умелыя рукі», сумесны шопінг і шмат іншага.
Давайце падтрымаем найлепшую студэнцкую сям'ю Беларусі разам! Па выніках галасавання студэнцкая сям'я, якая перамагла, атрымае каштоўны прыз. Прагаласаваць можна па спасылцы. Вялікае інтэрв'ю са студэнцкай сям'ёй зусім хутка з'явіцца ў газеце “Гродзенскі ўніверсітэт”, не прапусціце.
Каб бліжэй пазнаёміцца са студэнцкімі сем'ямі, удзельнікамі конкурсу, глядзіце ток-шоу "Мы сям'я і мы шчаслівыя!" сёння, 17 мая, па спасылцы.