Маладзёжныя мерапрыемствы прайшлі з 16 па 17 мая на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня". Арганізатарамі форуму з'яўляюцца Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" і ўстанова адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У насычанай праграме прынялі ўдзел 120 чалавек, прадстаўнікі Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, члены Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, члены Рэспубліканскага савета працуючай моладзі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі студэнт факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі, малады вучоны, дацэнт ваеннага факультэта Аляксандр Хаванскі, студэнтка філалагічнага факультэта Карына Аскерава, студэнтка інжынернага факультэта Марыя Івакіна, прадстаўнікі Савета зямляцтваў замежных студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты юрыдычнага факультэта Бехруз Мірза Абдумухтараў і Альсар Вахітаў.
У чацвер, 16 мая, адбылася ўрачыстая лінейка адкрыцця праекту. Насычаная праграма мерапрыемстваў уключала адкрыты дыялог з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванавічам Іванцом, урачыстае адкрыццё Дня спорту, узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшую студэнцкую раду, падпісанне пагаднення паміж ОРСС, СМУ, РСРМ, а таксама спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе, воляй. настольным тэнісе.
У пятніцу, 17 мая, удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага праекта наведалі адукацыйныя трэнінгі: "Выкарыстанне штучнага інтэлекту ў арганізацыі сацыяльных сетак", "Псіхалагічны трэнінг па эмацыйным інтэлекце", "Вопыт сацыяльнай карпаратыўна-кіраўніцкай трансфармацыі", "Асновы рыторыкі". У працэсе навучання купалаўцам удалося прадставіць макет маладзёжнага праекта на акселератары "Прыярытэты росту".
Праекты "Час тваіх магчымасцяў 3.0" і "Дружба без межаў" штогод аб'ядноўваюць самых таленавітых і ініцыятыўных студэнтаў з усёй краіны. Гэта ўнікальныя пляцоўкі для атрымання новых ведаў і развіцця лідарскіх якасцяў.