Навуковая канферэнцыя «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» прайшла на юрыдычным факультэце 17 траўня і аб'яднала прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Узбекістан.
Арганізатарам міжнароднай інтэрнет-канферэнцыі выступіла кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. У канферэнцыі прынялі ўдзел маладыя вучоныя Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна, Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі, Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Бердаха.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Авак Вартанян і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко. Мадэратарам канферэнцыі выступіў дацэнт кафедры Рыгор Траццякоў.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах, развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэнні, а таксама крыміналогію ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў.