17 мая 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Святланы Тарасавай на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.08 – тэорыя літаратуры. Тэксталогія.
Тэма дысертацыі: “Жанравая дынаміка і тыпалогія беларускай паэмы канца ХХ – пачатку ХХІ ст.”. Навуковы кіраўнік – Зоя Мельнікава, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.