21 мая на базе БНТУ адбылася рэспубліканская маладзёжная англамоўная навукова-практычная канферэнцыя «i-CUSTOMS.BY», прысвечаная актуальным пытанням мытнага рэгулявання міжнароднага гандлю і аховы дзяржаўных граніц. Купалавец у ліку прызёраў.
Мерапрыемства аб'яднала студэнтаў з розных краін, гатовых да актыўных дыскусіяў, удзелу ў навуковых даследаваннях, практычнай працы на аснове міжнароднага досведу.
Па выніках канферэнцыі студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Мытная справа» Уладзіслаў Курлянчык адзначаны дыпломам ІІІ ступені. Купалавец выступіў з дакладам «Інструменты абароны аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія прымяняюцца мытнымі органамі». Даследчая праца выканана пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Наталлі Габец.