17 мая магістранты спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел ва Усерасійскай з міжнародным удзелам навуковай канферэнцыі «Культура, мастацтва, адукацыя: слова маладым даследчыкам». Прайшло мерапрыемства на базе Валгаградскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры.
Студэнты і маладыя вучоныя-даследчыкі ВНУ Расіі і Беларусі прадставілі навуковыя работы ў выглядзе трох намінацый - даклад, артыкул, праект. У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца ў Купалаўскім універсітэце.
7 магістрантаў ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі з дакладамі на канферэнцыі і прадаставілі навуковыя артыкулы для ўдзелу ў конкурсе навуковых студэнцкіх работ «Шлях у навуку» – Го Хунмінь, Чу Гофэй, Чжан Сюйцзін, Чжан Цяньянь, Чжэн Хааян, Чу Мэнцзэ, Аляксандра Пяцэвіч.
Па выніках канферэнцыі дыплом 1 ступені ў намінацыі «Навуковы даклад» заваявала Аляксандру Пяцэвіч. Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Навуковы даклад» – Чу Мэнцзэ, дыплом 3 ступені ў намінацыі «Навуковы артыкул» у Чу Гофэй.
Навуковая дзейнасць адыгрывае важную ролю ў навучанні замежных студэнтаў, даючы ім магчымасць развіваць прафесійныя навыкі, пашыраць веды ў сваёй галіне і ўдзельнічаць у глабальным акадэмічным асяроддзі. Таму стымуляванне і падтрымка навуковай дзейнасці замежных студэнтаў у Купалаўскім універсітэце з'яўляецца важным аспектам адукацыйнай праграмы.