Штогод у канцы мая выхаванцы дзіцячых сямейных дамоў у рамках дабрачыннага сацыяльна-адукацыйнага праекта "Цёплы дом" прыязджаюць у Гродна. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымаюць актыўны ўдзел у праекце і падтрымліваюць дзетак.
У гэтым годзе педагогі і выхаванцы дзіцячых дамоў Іўеўскага і Астравецкага раёнаў пазнаёміліся з каралеўскім Гродна. Экскурсію для турыстычнай групы правяла валанцёр атрада "ЭкскурсВед" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, студэнтка 3 курса Маргарыта Станчык.
«Яркія ўражанні і мора пазітыву!» – так апісалі дзеткі экскурсію па яркім горадзе Гродна. Рабяты з захапленнем падзяліліся сваімі адкрыццямі, атрыманымі падчас займальнай экскурсіі па гістарычным цэнтры горада. Адным з прыемных бонусаў для выхаванцаў стала наведванне заапарка і парка атракцыёнаў.
Гэта ініцыятыва дапамагае дзецям пашырыць свой кругагляд і натхніцца на будучыню. Дзякуючы такім праектам свет становіцца лепшым!