З 22 красавіка па 5 мая на базе Інстытута гандлю і сферы паслуг Сібірскага федэральнага ўніверсітэта праходзіла V Міжнародная навукова-даследчая алімпіяда «Сучасная навука і інавацыі ў індустрыі харчавання». Арганізатарам выступіла кафедра тэхналогіі і арганізацыі грамадскага харчавання Інстытута гандлю і сферы паслуг Сібірскага федэральнага ўніверсітэта сумесна з Пяцігорскім інстытутам (філіялам) ФДГАУ ВА «Паўночна-Каўказскі федэральны ўніверсітэт».
Першы этап алімпіяды адбыўся 23-26 красавіка. Па выніках тэсціравання студэнты 3 курса спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» ГрДУ імя Янкі Купалы Таісія Дзянісік, Паліна Пляхіна, Вячаслаў Гайдук і Таццяна Ляпешка прайшлі ў фінал.
Другі этап алімпіяды - конкурс праектаў фіналістаў. Купалаўцы прадстаўлялі навукова-даследчыя праекты ў выглядзе прэзентацый па наступных намінацыях: біятэхналогія харчовых прадуктаў; функцыянальныя і ўзбагачаныя прадукты XXI стагоддзі: навуковы падыход; бяспека харчовых прадуктаў.
Выступленні студэнтаў з дакладамі выклікалі жывую цікавасць і масу пытанняў аўдыторыі і экспертаў. Загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Паўлава ўваходзіла ў лік членаў арганізацыйнага камітэта і выступіла ў ролі эксперта алімпіяды.
Па выніках двух этапаў нашы студэнты занялі прызавыя месцы, атрымаўшы адпаведныя дыпломы. Так, Паліна Пляхіна ўдастоена дыплома I ступені ў намінацыі "Функцыянальныя і ўзбагачаныя прадукты XXI стагоддзя: навуковы падыход". Таісія Дзянісік была адзначана дыпломам I ступені ў намінацыі "Бяспека харчовых прадуктаў", Вячаслаў Гайдук атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі "Біятэхналогія харчовых прадуктаў" і Таццяна Ляпешка атрымала дыплом III ступені ў намінацыі "Біятэхналогія харчовых прадуктаў".