Дыпломы пераможцы І ступені і прызёра ІІ ступені VIII Адкрытага Усерасійскага конкурсу адукацыйных Web-квестаў «Навуковы пошук» сярод выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў у намінацыі «Web-квесты гуманітарнага характару» прысуджаны старшым выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін Уладзіміру Мыш'якову і Юліі Мазур.
Конкурс праводзіўся Арзамаскім філіялам Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Нацыянальны даследчы Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.І. Лабачэўскага». На конкурс, які праходзіў у дыстанцыйным фармаце, былі прадстаўлены Web-квест «Востраў алімпійскіх ведаў», аўтарам якога з'яўляецца старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Мыш'якаў, і Web-квест «Хлорка - сняданак чэмпіёнаў», аўтарам якога з'яўляецца старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Юлія Мазур. Абодва праекты распрацаваны ў рамках дыстанцыйнага міжнароднага адукацыйнага марафону «Купалаўскія праекты» (кіраўнік – Ніна Макарава, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання).
Па выніках удзелу ў VIII Адкрытым Усерасійскім конкурсе адукацыйных Web-квестаў "Навуковы пошук" Уладзімір Мыш'якоў быў удастоены дыплома I ступені, Юлія Мазур - дыплома ІІ ступені.