У сераду, 12 чэрвеня, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў з афіцыйным візітам дэлегацыю-партнёра Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта.
Падчас сустрэчы дэкан факультэта Віктар Белазаровіч прадставіў выставу-рэтраспектыву "Факультэт учора, сёння, заўтра", а таксама выставачную экспазіцыю "Археалогія", дзе прэзентаваў навуковыя даследаванні супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта.
Далей загадчыца кафедры перакладу міжкультурнай камунікацыі, загадчыца "Кабінета Канфуцыя" Святлана Адамовіч расказала партнёрам аб вывучэнні кітайскай мовы і культуры на факультэце і ва ўніверсітэце.
Студэнты спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі" ў сваю чаргу прэзентавалі вынікі сваіх стажыровак у КНР і прадставілі культурную праграму замежнай дэлегацыі.
Паглыбленае знаёмства замежных калег ВНУ-партнёра са структурнымі падраздзяленнямі Купалаўскага ўніверсітэта дазваляе палепшыць узаемадзеянне і садзейнічае культурнаму абмену ў сферы адукацыі.