Абарона адбылася ў анлайн фармаце. Купалаўцы прэзентавалі два міжнародныя міждысцыплінарныя праекты. Каардынатар абодвух праектаў - доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка.
Удзельнікі праекта - студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Эканамічнае права" і "Правазнаўства". Асноўныя вынікі рэалізацыі выкананага сумесна з Тамбоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Г.Р. Дзяржавіна праекта "Прававая абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцей у саюзнай дзяржаве" прадставіла студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Дар'я Шаламіцкая.
Цікавыя высновы па выніках рэалізацыі сумеснага з Уральскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам праекта "Асаблівыя (вольныя) эканамічныя зоны і іх спецыяльны прававы рэжым як спосаб прыцягнення інвестыцый у развіццё рэгіёнаў Беларусі і Расіі: на прыкладах СЭЗ "Гроднаінвест" і "Тытанавая даліна" (Свярдлоўская вобласць) прэзентаваў студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Канстанцін Дарняк.
Абмеркаванне праектаў і іх вынікаў праходзіла ў форме актыўнай навуковай дыскусіі, у якой прынялі ўдзел студэнты, навуковыя кіраўнікі трох устаноў адукацыі Беларусі і Расіі.