Прыём дакументаў ад абітурыентаў стартаваў у каледжах Беларусі з 15 чэрвеня. У большасць з іх можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата. Экзамены прадугледжаны толькі на творчыя прафесіі. Каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы таксама чакаюць абітурыентаў: Гуманітарны, Тэхналагічны, Лідскі і Ваўкавысскі каледжы.
З 15 чэрвеня да 23 жніўня прымаюць дакументы на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. З 20 ліпеня 2024 года пачнуць прыём дакументаў установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тэрміны прыёму: з 20 ліпеня па 3 жніўня - на бюджэт для выпускнікоў 9-х класаў; з 20 ліпеня па 6 жніўня - на бюджэт для выпускнікоў 11-х класаў; з 20 ліпеня па 13 жніўня - на платнае аддзяленне.
У большасць устаноў адукацыі можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата. Экзамены прадугледжаны толькі на творчыя прафесіі. Сертыфікаты ЦТ у гэтым выпадку не патрэбны.
Прыём у каледжах на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі стартуе з 20 ліпеня. На гэтую форму навучання плануюць прыняць больш за 39 тысяч абітурыентаў, большасць з іх - на бюджэт.