Купалаўскі ўніверсітэт ужо дзевяць гадоў праводзіць міжнародныя дыстанцыйныя адукацыйныя марафоны «Купалаўскія праекты з удзелам педагогаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Чарнагорыі і іншых краін. У Марафоне павысілі кваліфікацыю больш за 13000 педагогаў.
У рамках навукова-практычнай канферэнцыі 28 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце абмяркуюць праектную дзейнасць як сродак рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў. Адукацыйны марафон "Купалаўскія праекты" аб'яднае навукоўцаў, метадыстаў, міжнародных цьютараў - спецыялістаў у галіне праектавання сеткавых праектаў і вэб-квестаў.
Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме анлайн на платформе Google Meet. Удзельнікаў чакаюць лекцыі, круглы стол, трэнінгі, майстар-класы, мазгавы штурм, дыскусія і іншыя формы ўзаемадзеяння. Кожны жадаючы можа абраць найболей аптымальную для сябе форму ўдзелу ў завочным ці дыстанцыйным фармаце.
VII неаканферэнцыя "Баркемп ByProject 2024" праводзіцца з мэтай папулярызацыі сеткавай праектнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе як актуальнай адукацыйнай тэхналогіі, абмену вопытам у арганізацыі праектнай дзейнасці і выкарыстанні вэб-квестаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю пра марафон «Купалаўскія праекты» можна знайсці на сайце. Канферэнцыя пройдзе ў рэжыме online па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 225; секцыйныя пасяджэнні - у аўд. 318 і 321.
Кантакты: kaf_stp@grsu.by, kupala_project@gmail.com (тэма «Баркемп»), тэл.: +375 152 39 58 95