21 чэрвеня 2024 года адбылося пасяджэнне камісіі па накіраванні на працу аспірантаў трэцяга года дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначальвае рэктар універсітэта Ірына Кітурка. У паседжанні камісіі прынялі ўдзел аспіранты і іх навуковыя кіраўнікі.
Па выніках работы камісіі размеркавана 10 аспірантаў, з іх трое накіраваны на выкладчыцкія пасады ў ГрДУ імя Янкі Купалы, шэсць - у іншыя арганізацыі горада Гродна, адзін чалавек - ва ўстанову адукацыю гродзенскага раёна. Дзевяць маладых даследчыкаў навучаюцца па спецыяльнасцях гуманітарнай галіны навукі і 1 – па спецыяльнасці прыродазнаўчай галіны навукі.
Рэктар павіншавала выпускнікоў з завяршальным этапам навучання ў аспірантуры, пажадала найхутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і паспяховай абароны дысертацый.