Восьмы дзень міжнародных стартаў у Казані прынёс поспех беларускім барцам, баксёрам, байдарачнікам, прадстаўнікам коннага спорту, тэнтэпегінгу, плыўцам і шпажыстам. Купалаўцы заваявалі бронзавыя медалі.
У грэка-рымскай барацьбе вызначыўся студэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Мікіта Мурашка. Хлопец стаў бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі 72 кг.
Уладальнікам бронзы па выніках бокса сярод жанчын стала студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Мулярчык. Дзяўчына выступала ў вагавой катэгорыі 57 кг.
Бронзавыя медалі, заваяваныя купалаўцамі, сталі каштоўным укладам у агульную скарбніцу спартыўных дасягненняў Беларусі. Яны з'яўляецца сімвалам таленту, зацятасці і адданасці спорту, а таксама пацвярджэннем важнасці інвестыцый у развіццё фізічнай культуры і спорту ў краіне.